На нашай неабсяжнай планеце Зямля ёсць маленькі куточак, мілы сэрдцу кожнага беларуса. Гэта родная краіна-Беларусь. Спрадвеку беларусы клапаціліся аб сваім родным краі і ганарыліся ім.Пра гэта сведчаць тыя скарбы народнай мудрасці, што захаваліся да сенняшняга часу.
Нашы продкі спакон вякоў пакланяліся сілам прыроды, у той жа час яны адчувалі сябе яе неад'емнай часткай. У любові да прыроднага асяроддзя і пазітыўным стаўленні да яго беларусы выхоўвалі сваіх дзяцей.
Таямніцы прыроды маленькае дзіця спасцігала з дапамогай вуснага паэтычнага слова.
Прыказкі і прымаўкі -адны з самых старажытных жанраў, якія на працягу многіх стагоддзяў акумулявалі ў сабе найбольш характэрныя уяўленні людзей ад з'явах прыроды.
Прапануем Вам азнаеміцца з некаторымі выразамі народнай мудрасці.
Прыказкі і прымаўкі пра прадметы і з'явы нежывой прыроды
Зямелька-маці наша: і поіць , і корміць, і адзявае нас.
Вада агню не таварыш.
З малых крыніц вялікая рака нараджаецца.
Месяц свеціць, ды не грэе
Сонца нізка-вечар блізка.
Не ўсякая хмара дождж дае.
Дождж намачыў, а сонейка высушыць.
Каб не было снегу, не было б і следу.
Прыказкі і прымаўкі пра прыкметы розных пор года
Вясной лісток, увосень сучок.
Няма ў сакавіку вады-няма ў красавіку травы.
Красавік цяпло нясе.
Мокра ў маі, будуць пышныя караваі.
Што летам народзіцца, тое зімою спатрэбіцца.
Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.
Жнівень жне і косіць-на сталах багацця досыць.
Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.
Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.
У лістападзе гола ў садзе.
Паляцелі снегіры- будзе снежна на двары.
З Каляд сонца паварочвае на лета.
Багата снегу- багата хлеба.
Студзень зямлю студзіць.
У лютым востры мароз, кароткая зіма.
Завіруха і мяцелі ў лютым наляцелі.
Прыказкі і прымаўкі пра расліны
Лес і вада- родныя брат і сястра.
Дзе дубы, там і грыбы.
Што ўлесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца.
Высокае дрэва здалёку відаць.
Вялікага дуба з малым карэннем не бывае.
Прыказкі і прымаўкі пра жывел
Не ўсе тое рыба, што ўвадзе плавае.
Мурашка невялікая, а горы капае.
Пакармі птушак зімою, яны адплацяць вясною.
Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае.
Прыказкі і прымаўкі пра чалавека
Першую ягадку ў роцік, каб не балеў жывоцік.
Чалавека вочы водзяць.
Пастаў вушкі на макушку-пачуеш.
Як ем, то глух і нем.
Дзе баліць, туды і хукаеш.
Прыказкі і прымаўкі пра хлеб
Жывем, ды хлеб жуем.
Хто ў неба глядзіць, той без хлеба сядзіць.
Хто працаваць рады, той будзе хлебам багаты.
На панскім полі хлеба не заробіш.
Пусты колас галаву высока паднімае.
Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.
Хлеб у хаце гаспадар.
Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму.
Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.
Толькі таму пашана будзе, хто Радзіму не на словах любіць.
За Радзіму сваю будзь героем у баю.
Мінск – сталіца – усяму свету святліца.
На Радзіму сонца свеціць бясконца.
Родная зямля мякчэй чужой пярыны.
Ад душы працуеш – Радзіму шануеш.
На родным полі расце лепшая доля.
Той патрыёт, хто змагаецца за народ.
Бацькоў любі, старых паважай, здароўе беражы, Радзіме верна служы.

раскрыть » / « свернуть